Ошибка :

Показать отладочную информацию

Я родным краем ганаруся
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

Я родным краем ганаруся

 

   Паважаныя сябры! Запрашаем наведаць выставу "Я родным краем ганаруся"

   З 22 верасня па 15 кастрычніка 2022 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі будзе працаваць Рэспубліканская выстава-конкурс дзіцячай і маладзёжнай творчасці “Я родным краем ганаруся”, прысвечаная Году гістарычнай памяці.

   Арганізатары:

   Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

   Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі

   Мэта – фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці ў дзяцей і моладзі.

   Удзельнікі:

   У выставе-конкурсе прынялі ўдзел выхаванцы, навучэнцы ўстаноў дашкольнай адукацыі, агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, прафесійна-тэхнічнай адукацыі і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, вышэйшай адукацыі.

   Узрост удзельнікаў выставы-конкурсу: ад 4 да 25 гадоў.

   На выстаўцы прадстаўлены творчыя работы ў наступных намінацыях: “Выяўленчае мастацтва”; “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць”; “Літаратурная творчасць”; “Анімацыйны фільм”; “Мастацкая фатаграфія”. Тэматыка работ – “Гістарычная спадчына: ад мінулага да сучаснасці”, “Нацыянальныя здабыткі: творчасць, навука і спорт”, “Беларусы: пераемнасць, каштоўнасць, адзінства”.

   Выставы адбудзецца ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і молодзі: г.Мінск, вул.Кірава,16.

   Дадатковая інфармацыя па тэлефоне:

   8-(017) 364 21 97 (сектар выставачнай работы), 379 72 84 (аддзел інфармацыйна-аналітычнай працы і сеткавага ўзаемадзеяння).