Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка 2024” i гала-канцэрт прайшлi 31 жнiўня 2024 года ў г. Iвацэвiчы Брэсцкай вобласцi. У цырымоніi ўзнагароджання прыняла ўдзел Кацярына Аляксандраўна Пятруцкая, намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь, якая звярнулася з прывітальным словам да ўдзельнікаў гэтага значнага праекту i пажадала iм далейшых поспехаў ў творчасцi.
1 верасня 2024 года Тэлеканал СТВ паказаў праграму, у якую ўвайщлi візітоўкі ўдзельнікаў рэспубліканскага конкурсу і іх конкурсныя выступленнi.
У рамках мерапрыемстваў Дня беларускага пісьменства для дзяцей i дарослых актыўна працавала інтэрактыўная выставачная пляцоўка Нацыянальнага цэнтру мастацкай творчасцi дзяцей i моладзi.
![]() |
![]() |














