Стартавала падрыхтоўка творчых работ да ўдзелу ў Рэспубліканскай культурна-асветніцкай акцыі “ГРАНІ ТВОРЧАСЦІ”, прысвечанай 110-годдзю беларускага паэта Аркадзя Куляшова.
Арганізатары Рэспубліканскай акцыі: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Рэспубліканская акцыя праводзіцца з мэтай актуалізацыі і ўдасканалення сістэмы патрыятычнага і мастацка-эстэтычнага выхавання студэнцкай моладзі на аснове фарміравання каштоўнасных адносін да айчыннай гісторыка-культурнай спадчыны, прапаганды сучасных напрамкаў і лепшых узораў мастацкай творчасці, укаранення ў практыку інавацыйных і эфектыўных формаў сацыякультурных камунікацый студэнцкай моладзі.
У Рэспубліканскай акцыі прымаюць удзел студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі – асобныя аўтары і творчыя аб’яднанні.
ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні Рэспубліканскай культурна-асветніцкай акцыі “ГРАНІ ТВОРЧАСЦІ”











